Што адбываецца пасля смерці?




Пытанне: Што адбываецца пасля смерці?

Адказ:
Пытанне ў тым, што адбываецца пасля смерці, можа прыводзіць у замяшанне. Біблія не распавядае канчаткова зразумела пра тое, калі чалавек трапляе ў месца вечнага знаходжання. Біблія кажа, што пасля смерці чалавек трапляе або на неба, або ў апраметную, у залежнасці ад таго, ці прыняў ён Хрыста як свайго Збаўцу. Для веруючых – гэта пакіданне свайго цела і знаходжанне з Госпадам (2-і да Карынфянаў 5:6-8; Піліпянаў 1:23). Для няверуючых – гэта вечнае пакаранне ў апраметнай (Лукі 16:22, 23).

Вось тут пытанне пра тое, што адбываецца пасля смерці, можа прыводзіць у замяшанне. Адкрыццё 20:11-15 апавядае пра тое, што тыя, хто знаходзіцца ў апраметнай, будуць кінуты ў возера вогненнае. Раздзелы 21, 22 кнігі Адкрыццё апісваюць новае неба і новую зямлю. Таму, здаецца, да канчатковага ўваскрэсення чалавек пасля смерці знаходзіцца ў нейкіх “часовых” нябёсах і ў апраметнай. Стан вечнага знаходжання чалавека не зменіцца, але дакладнае “месца” гэтага знаходжання будзе іншым. У пэўны пасля смерці час веруючыя трапяць на новае неба і новую зямлю (Адкрыццё 21:1). У пэўны пасля смерці час няверуючыя будуць кінуты ў возера вогненнае (Адкрыццё 20:11-15). Гэта канчатковы і вечны стан людзей, і ён поўнасцю залежыць ад таго, ці прынялі яны Ісуса Хрыста для таго, каб мець збаўленне і дараванне сваіх грахоў.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што адбываецца пасля смерці?