Пытанне
Што абазначае быць народжаным звыш хрысціянінам?
Адказ
Што абазначае быць народжаным звыш хрысціянінам? Класічны біблейскі тэкст, які адказвае на гэта пытанне, – гэта Яна 3:1-21. Госпад Ісус Хрыстос размаўляе з Мікодымам, вядомым фарысеем і членам сангедрына (орган кіравання ў габрэяў). Мікодым прыйшоў да Ісуса ноччу. Ён жадаў што-колечы спытаць у Ісуса.
У размове з Мікодымам Ісус сказаў: «Ісус, адказваючы яму, сказаў: “Сапраўды, сапраўды, кажу табе: калі хто не народзіцца нанова, не можа бачыць Валадарства Божага”. Кажа Яму Мікодым: “Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсці ва ўлонне сваёй маці ды зноў нарадзіцца?” Адказаў Ісус: “Сапраўды, сапраўды, кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і з Духа, не можа ўвайсці ў Валадарства Божае. Тое, што нарадзілася з цела, ёсць цела, а што нарадзілася з Духа, ёсць дух. Не дзівіся, што Я табе гэта сказаў: трэба вам нарадзіцца нанова...” » (Яна 3:3-7).
Выраз “нарадзіцца нанова” літаральна абазначае “нарадзіцца звыш”. Мікодым меў патрэбу. Ён меў патрэбу ў перамяненні сэрца – духоўным пераўтварэнні. Новае нараджэнне, нараджэнне звыш – гэта Божае дзеянне, пры якім веруючы атрымлівае вечнае жыццё (2-і да Карынфянаў 5:17; Ціту 3:5; 1-ы Пятра 1:3; 1-ы Яна 2:29; 3:9; 4:7; 5:1-4, 18). Яна 1:12, 13 кажа пра тое, што “нараджэнне звыш” абазначае таксама “стаць дзецьмі Божымі” праз веру ў імя Ісуса Хрыста.
Натуральна запытацца: “Чаму чалавеку неабходна нарадзіцца нанова?” У Эфесцаў 2:1 апостал Павел кажа: “І вы былі памёрлымі праз правіны і грахі вашы...” У Рымлянаў 3:21 апостал напісаў: “...Усе зграшылі і пазбаўлены славы Божай”. Такім чынам, чалавеку неабходна нарадзіцца нанова для таго, каб атрымаць дараванне грахоў і ўзнавіць узаемаадносіны з Богам.
Як гэта адбываецца? У Эфесцаў 2:8, 9 сказана: “Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар; не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся”. Калі чалавек збаўлены, ён (ці яна) нараджаецца звыш, абнаўляецца духоўна і робіцца дзіцём Божым па праву новага нараджэння. Даверыць сябе Хрысту, Які ажыццявіў плату за грахі смерцю на крыжы, і абазначае “радзіцца нанова” духоўна. “Бо хто ў Хрысце, той новае стварэнне...” (2-і да Карынфянаў 5:17а).
Калі вы яшчэ не даверылі сябе Госпаду Ісусу Хрысту як свайму Збаўцу, ці прыслухаецеся вы да голаса Святога Духа, Які гаворыць да вашага сэрца? Вам неабходна нарадзіцца нанова. Ці жадаеце вы памаліцца малітвай каяння і стаць новым стварэннем у Хрысце сёння? “А тым, якія Яго прынялі, дало магуцце стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго, якія не з крыві, ані з жадання цела, ані з жадання мужа, але з Бога нарадзіліся...” (Яна 1:12, 13).
Калі вы жадаеце прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу і нарадзіцца нанова, тут дадзена простая малітва. Памятайце: вымаўленне гэтай ці ўсякай іншай малітвы не можа даць вам збаўлення. Толькі давер Хрысту можа збавіць вас. Гэта малітва – толькі спосаб выказвання Богу вашай веры ў Яго і падзяка Яму за падараванае збаўленне.
“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе заслужанае мною пакаранне, каб праз веру ў Яго я мог атрымаць памілаванне. Я адцураюся сваіх грахоў і даручаю сябе Табе для збаўлення. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін!”
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Што абазначае быць народжаным звыш хрысціянінам?