Пытанне
Як даецца збаўленне: толькі праз веру ці праз веру і ўчынкі?
Адказ
Магчыма, гэта самае істотнае пытанне ва ўсім хрысціянскім багаслоўі. Адносіны да гэтага пытання з’явіліся адной з прычын расколу паміж пратэстанцкай і каталіцкай цэрквамі, што нарадзіла Рэфармацыю. Адносіны да гэтага пытання паказваюць ключавое адрозненне паміж біблейскім хрысціянствам і большасцю псеўдахрысціянскіх культаў. Ці даецца збаўленне толькі праз веру, ці неабходны і вера, і справы? Ці я збаўляюся толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, ці мне неабходна верыць у Ісуса Хрыста і таксама рабіць пэўныя рэчы?
Пытанне “вера ці вера плюс справы” няпростае, зыходзячы з некаторых складаных для тлумачэння біблейскіх урыўкаў. Параўнайце Рымлянаў 3:28; 5:1 з Якава 2:24. Некаторыя бачаць адрозненне між тым, чаму вучыць Павел (збаўленне праз веру) і чаму вучыць Якаў (збаўленне праз веру і справы). У сапраўднасці ж, Павел і Якаў не супярэчаць адзін аднаму. Адзінае пытанне – у разыходжанні, пра якое гавораць некаторыя, - гэта пытанне пра ўзаемасувязь паміж верай і справамі. Павел дагматычна заяўляе, што апраўданне магчыма толькі праз веру (Эфесянаў 2:8, 9), у той час, як Якаў, як быццам, кажа пра апраўданне праз веру і справы. Гэтая праблема вырашаецца шляхам даследавання таго, пра што ж у сапраўднасці кажа Якаў. Якаў абвяргае перакананне, што чалавек можа мець веру, якая не ўчыняе ніякіх добрых спраў (Якава 2:17, 18). Якаў падкрэслівае, што сапраўдная вера ў Хрыста ўчыніць змененае жыццё і добрыя справы (Якава 2:20-26). Якаў кажа не пра апраўданне праз веру і справы, але, хутчэй, пра тое, што чалавек, які сапраўды апраўданы вераю, будзе здзяйсняць добрыя справы ў сваім жыцці. Калі нехта кажа пра сябе як пра веруючага, але ў яго жыцці няма добрых спраў, тады ён, напэўна, не мае сапраўднай веры ў Хрыста (Якава 2:14, 17, 20, 26).
Тое ж самае кажа ў сваіх пісьмах і Павел. Добрыя плады ў жыцці веруючых пералічаны ў Галатаў 5:22, 23. Адразу ж пасля сцверджання, што мы збаўлены вераю, а не справамі (Эфесянаў 2:8, 9), Павел кажа пра тое, што мы створаны для добрых спраў (Эфесянаў 2:10). Павел надае такі ж істотны сэнс пладам змененага жыцця, як і Якаў. “Бо хто ў Хрысце, той новае стварэнне; старадаўняе мінула, вось, сталася новае” (2-і да Карынфянаў)! Якаў і Павел не супярэчаць адзін аднаму ў пытанні пра збаўленне. Яны разглядваюць адно і тое ж пытанне з розных пазіцый. Павел проста падкрэслівае, што апраўданне магчыма толькі праз веру, у той час як Якаў робіць націск на тым, што вера ў Хрыста ўчыняе добрыя справы.
English
Як даецца збаўленне: толькі праз веру ці праз веру і ўчынкі?