Што такое чатыры духоўныя законы?




Пытанне: Што такое чатыры духоўныя законы?

Адказ:
Чатыры духоўныя законы – гэта спосаб дабравесця пра збаўленне, якое магчыма праз веру ў Ісуса Хрыста. Гэта – просты шлях прадстаўлення важнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў Евангеллі, праз чатыры пункты.

Першы духоўны закон такі: “Бог любіць вас і мае цудоўны план для вашага жыцця”. Яна 3:16 кажа: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае”. У Яна 10:10 сказана пра тое, чаму прыйшоў Ісус: “Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё, і мелі ўдосталь”. Што ж аддзяляе нас ад Бога? Што перашкаджае нам мець паўнавартаснае жыццё?

Другі духоўны закон абвяшчае: “Чалавек сапсаваны грахом, і таму аддзелены ад Бога. Як вынік, мы не можам ведаць цудоўнага Божага плана для нашага жыцця”. Рымлянаў 3:23 пацвярджае гэта: “...Усе саграшылі і пазбаўлены славы Божай”. Рымлянаў 6:23 так кажа нам пра вынікі граха: “Бо плата за грэх – смерць”.Бог стварыў нас для таго, каб мы мелі ўзаемаадносіны з Ім. Аднак чалавек прынёс грэх у свет, і таму адбылося аддзяленне людзей ад Бога. Мы разбурылі адносіны, якія Бог наканаваў нам мець з Ім. Які ж выхад?

Трэці духоўны закон такі: “Ісус Хрыстос – адзіны, Каго Бог даў для нашага збаўлення ад грахоў. Праз Ісуса Хрыста мы можам мець дараванне нашых грахоў і аднавіць правільныя ўзаемаадносіны з Богам”. У Рымлянаў 5:8 напісана: “Бог жа паказвае Сваю любоў да нас тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас”. 1-ы да Карынфянаў 15:3, 4 кажа нам пра тое, што нам неабходна ведаць і ў што верыць для таго, каб збавіцца: “...Хрыстос памёр за нашыя грахі паводле Пісання, і... быў пахаваны, і... ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання”. У Яна 14:6 Хрыстос Сам кажа пра тое, што Ён – адзіны шлях збаўлення: “Я – шлях, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне”. Як я магу атрымаць гэты цудоўны дарунак збаўлення?

Чацвёрты духоўны закон абвяшчае: “Нам трэба паверыць у Ісуса Хрыста як Збаўцу, каб атрымаць збаўленне і пазнаць цудоўны Божы план для нашага жыцця Яна 1:12так апісвае гэта: “А тым, якія Яго прынялі, дало магуцце стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго”. Дзеі 16:31 гавораць аб гэтым вельмі зразумела: “Увер у Госпада Ісуса, і будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”. Мы можам быць збаўлены толькі па ласцы Божай, толькі верай, толькі праз Ісуса Хрыста (Эфесцаў 2:8, 9). Калі вы хочаце верай прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу, скажыце Богу наступныя словы. Вымаўленне гэтых слоў не можа збавіць вас, але давер Ісусу Хрысту – зможа! Гэтая малітва – проста спосаб выказвання Богу нашай веры ў Яго і падзяка Яму за падараванае збаўленне:

“Божа, я ведаю, што зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе пакаранне, якое заслужыў я, каб праз веру ў Яго я мог быць памілаваны. Я адцураюся свайго граха і давяраю сябе Табе для збаўлення. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін!”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.


Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што такое чатыры духоўныя законы?