Пытанне
Як я магу знаходзіцца ў правільным становішчы перад Богам?
Адказ
Каб знаходзіцца ў “правільным” становішчы перад Богам, неабходна спачатку зразумець, якое становішча з'яўляецца “няправільным”. Адказ: становішча граха. “Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма таго, хто чыніць дабро, няма аніводнага” (Псальм 13:3). Мы ўсе паўсталі супраць Божых прыказанняў; мы “блукалі, як авечкі” (Ісайі 53:6).
Нядобрая навіна змяшчае у сабе тое, што пакаранне за грэх – смерць. “Бо вось, усе душы – Мае: як душа бацькі, так і душа сына – Мае; душа, якая грашыць, памрэ” (Езэкііля 18:4). Добрая навіна – гэта тое, што любячы Бог не пакінуў нас, а жадаў даць нам збаўленне. Ісус абазначыў Сваю мэту так: “шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшым” (Лукі 19:10), і, паміраючы на крыжы, Ён абвясціў Сваю мэту дасягнутай: “Споўнілася!” (Яна 19:30). Адносіны з Богам пачынаюцца з прызнання свайго граха. Потым настае роспачнае спавяданне грахоў перад Богам (Ісайі 57:15) і рашучасць, каб пакінуць грэх. “...Сэрцам верыцца дзеля праведнасці, а вызнанне вуснамі – дзеля збаўлення” (Рымлянаў 10:10).
Такое каянне павінна суправаджацца вераю. І менавіта вераю ў тое, што ахвяруючая смерць Ісуса і Яго цудоўнае ўваскрэсенне робяць Яго нашым Збаўцам. «Бо калі вуснамі тваімі вызнаеш: “Ісус – Госпад”, і ў сэрцы тваім уверыш, што Бог Яго уваскрасіў з мёртвых, будзеш збаўлены» (Рымлянаў 10:9).Пра неабходнасць веры апавядаюць і многія іншыя вершы, такія, як Яна 20:27; Дзеі 16:31; Галатаў 2:16; 3:11, 26; Эфесцаў 2:8.
Правільнае становішча перад Богам – гэта пытанне вашых адносін да таго, што Бог зрабіў дзеля вас. Ён паслаў Збаўцу, Ён прадбачыў ахвяру для таго, каб аддаліць вашыя грахі (Яна 1:29), і Ён дае вам абяцанне: “...Кожны, хто будзе прызываць імя Госпада, будзе збаўлены” (Дзеі 2:21).
Надзвычай добрая ілюстрацыя каяння і памілавання – гэта прыпавесць пра аблуднага сына (Лукі 15:11-32). Малодшы сын, жывучы ў ганебным граху, змарнатравіў тое, што падараваў яму бацька (верш 13). Калі ён зразумеў свой грэх, ён вырашыў вярнуцца дадому (верш 18). Ён меркаваў, што ўжо не будзе лічыцца сынам (верш 19), але ён памыліўся. Бацька, як і раней, любіў мяцежніка, што вярнуўся (верш 20). Усё было прабачана, і было наладжана свята (верш 24). Бог верны ў Сваіх абяцаннях, у тым ліку і ў абяцанні памілавання. “Блізкі Госпад да тых, што спакутаваны сэрцам, і пакораных духам Ён уратуе” (Псальм 33:19).
Калі вы жадаеце быць у правільным становішчы перад Богам, тут прыведзена простая малітва. Памятайце, што выказванне той або ўсякай іншай малітвы не можа збавіць вас. Толькі давер Хрысту можа збавіць вас ад граха. Гэтая малітва – толькі спосаб выказаць Богу вашую веру ў Яго і ўзнесці Яму падзяку за падараванае памілаванне.
“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе пакаранне, якое я заслужыў, каб праз веру ў Яго я мог атрымаць памілаванне. Я адцураюся граха і даручаю сябе Табе, каб быць збаўленым. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця. Амін!”
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Як я магу знаходзіцца ў правільным становішчы перад Богам?