Пытанне
Што такое план збаўлення?
Адказ
Ці адчуваеце вы голад? Не ў фізічным сэнсе; ці адчуваеце вы голад у адносінах чагосьці больш значнага ў вашым жыцці? Ці ёсць штосьці глыбока ўсярэдзіне вас, што вы нічым не можаце спаталіць? Калі гэта так, Ісус ёсць шлях! Ісус сказаў: “Я – хлеб жыцця. Хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не засмагне” (Яна 6:35).
Вы ў замяшанні? Вам здаецца, што вы ніколі не зможаце знайсці ваш шлях ці мэту ў жыцці? Быццам нехта выключыў святло, і вы не можаце знайсці выключальнік? Калі гэта так, Ісус – гэта шлях! Ісус абвясціў: “Я – святло свету; хто ідзе за Мной, не ходзіць у поцемках, але будзе мець святло жыцця” (Яна 8:12).
Ці адчувалі вы калі-небудзь, што вашае жыццё – нібы замкнуты круг? Вы стукаліся ў шмат дзвярэй, але выяўлялі, што за імі пустэча і бессэнсоўнасць? Вы шукаеце ўваход да паўнавартаснага жыцця? Калі так, Ісус – гэта шлях! Ісус сказаў: “Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу” (Яна 10:9).
Вы заўсёды расчароўваецеся ў людзях? Вашыя адносіны павярхоўныя і пустыя? Быццам кожны імкнецца выкарыстаць вас у сваіх інтарэсах? Калі так, Ісус – гэта шлях! Ісус сказаў: “Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць; Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё, і мелі ўдосталь. Я – Пастыр добры. Добры Пастыр аддае за авечак жыццё Сваё” (Яна 10:10, 11).
Ці задумваліся вы пра тое, што адбываецца пасля гэтага жыцця? Вы стаміліся жыць дзеля таго, што схільна да гніення і разбурэння? Да вас прыходзяць сумненні ў тым, што жыццё мае нейкі сэнс? Ці хочаце вы жыць пасля таго, як памрэце? Калі так, Ісус – гэта шлях! Ісус абвясціў: “Я ёсць уваскрэсенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вечна” (Яна 11:25, 26).
Што такое шлях? Што такое праўда? Што такое жыццё? Ісус адказаў: “Я – шлях, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне” (Яна 14:6).
Голад, які вы адчуваеце, – гэта духоўны голад, і толькі Ісус можа яго спаталіць. Толькі Ісус можа разагнаць цемру. Ісус – гэта дзверы, якія вядуць да паўнавартаснага жыцця. Ісус – гэта Сябра і Пастыр, Якога вы шукаеце. Ісус – гэта жыццё, у гэтым свеце і ў будучым. Ісус – гэта шлях збаўлення!
Прычына таго, што вы адчуваеце голад, згубленасць у цемры, на можаце знайсці сэнс жыцця, знаходзіцца ў вашай аддзеленасці ад Бога. Біблія апавядае нам, што мы ўсе зграшылі, і таму аддзелены ад Бога (Эклезіяста 7:20; Рымлянаў 3:23). Пустэча, якую вы адчуваеце ў сваім сэрцы, – гэта адсутнасць Бога ў вашым жыцці. Мы былі створаны для таго, каб мець непарывальныя адносіны з Богам. З-за нашага граха мы згубілі такія адносіны. І што яшчэ горш – наш грэх вядзе да аддзеленасці ад Бога назаўсёды, у гэтым жыцці і ў будучым (Рымлянаў 6:23; Яна 3:36).
Як вырашыць гэтую праблему? Ісус – гэта шлях! Ісус узяў наш грэх на Сябе! (2-і да Карынфянаў 5:21) Ісус памёр замест нас (Рымлянаў 5:8), панёсшы пакаранне, якое заслужылі мы. Праз тры дні Ісус уваскрос з мёртвых, паказаўшы Сваю перамогу над грахом і смерцю (Рымлянаў 6:4, 5) Чаму Ён зрабіў гэта? Ісус Сам адказаў на гэтае пытанне: “...Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто аддае жыццё сваё за сваіх сяброў” (Яна 15:13). Ісус памёр, каб мы маглі жыць. Калі мы даручаем сябе Ісусу, прымаючы Яго смерць як плату за нашыя грахі, то ўсе нашыя грахі дараваны і абмыты. У такім выпадку наш духоўны голад будзе задаволены. Святло будзе ўключана. У нас з’явіцца доступ да паўнавартаснага жыцця. Мы будзем ведаць нашага сапраўднага Сябра і добрага Пастыра. Мы будзем ведаць, што, пасля таго, як мы памром, мы ўваскрэснем для вечнага жыцця з Ісусам!
“Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае” (Яна 3:16).
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Што такое план збаўлення?