settings icon
share icon
Пытанне

Што кажа Біблія пра секс да шлюбу?

Адказ


Поруч з іншымі відамі сексуальнай разбэшчанасці секс да шлюбу неаднаразова асуджаецца ў Пісанні (Дзеі 15:20; да Рымлянаў 1:29; 1-ы да Карынфянаў 5:1; 6:13, 18; 7:2; 10:18; 2-і да Карынфянаў 12:21; да Галатаў 5:19; Эфесянаў 5:3; Каласянаў 3:5; 1-ы да Фесалонікійцаў 4:3; Юды 7). Біблія абвяшчае ўстрыманне да шлюбу. Секс да шлюбу грахоўны ў такой жа ступені, як і чужаложства, і іншыя віды сексуальнай разбэшчанасці, таму што яны маюць на ўвазе сексуальныя адносіны між тымі, хто не з’яўляецца мужам і жонкай. Бог ухваляе сексуальныя адносіны выключна паміж мужам і жонкай (да Габрэяў 13:4).

Секс да шлюбу зрабіўся такой распаўсюджанай з’явай па многіх прычынах. Мы залішне часта разглядаем секс як асалоду, ігнаруючы яго рэпрадуктыўную ролю.

Так, секс прыносіць задавальненне. Гэта было задумана Богам. Ён жадае, каб мужчыны і жанчыны атрымлівалі задавальненне праз секс (у рамках шлюбу). Аднак галоўнае назначэнне секса не задавальненне, а рэпрадуктыўнасць. Бог забараняе секс да шлюбу не для таго, каб пазбавіць нас задавальнення, але каб зберагчы нас ад непажаданых цяжарнасцей і нараджэння дзяцей, бацькі якіх не жадаюць іх мець ці не гатовыя да гэтага. Уявіце, наколькі лепшым быў бы наш свет, калі б мы ішлі следам Божага закону адносна секса: наколькі меней было б хвароб, якія перадаюцца палавым шляхам, незамужніх адзінокіх маці, непажаданых цяжарнасцей, абортаў і г. д. Устрыманасць зберагае жыцці, абараняе немаўлят, прыдае сексуальным адносінам адпаведную значнасць і, што важней за ўсё, услаўляе Бога.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што кажа Біблія пра секс да шлюбу?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries