settings icon
share icon
Пытанне

Як хрысціянства расцэньвае самагубства? Што кажа Біблія пра самагубства?

Адказ


Згодна з Бібліяй, магчымасць трапіць на нябёсы не абумоўліваецца тым, учыняе чалавек самагубства ці не. Калі яго ўчыняе незбаўлены чалавек, то ён толькі робіць больш хуткім сваё пападанне ў возера вогненнае. Але чалавек, які ўчыніў самагубства, будзе ў апраметнай па іншай прычыне: таму што ён адхіліў збаўленне праз Хрыста. Біблія называе чатырох чалавек, якія ўчынілі самагубства: Саўл (1-я Цароў 31:4), Ахітафел (2-я Цароў 17:23), Замврый (3-я Цароў 16:18) і Юда (Мацвея 27:5). Кожны з іх быў бязбожнікам, злым, перапоўненым грахом чалавекам. Біблія прыраўнівае самагубства да забойства – гэта забойства самога сябе. Толькі Богу належыць права рашаць, калі і як чалавеку трэба памерці. Узяць гэтае права ў свае рукі, згодна з Бібліяй, з’яўляецца блюзнерствам.

Што Біблія кажа пра хрысціяніна, які здзяйсняе самагубства? Я не лічу, што хрысціянін, які здзейсніў самагубства, згубіць збаўленне і трапіць у апраметную. Біблія вучыць, што ў той момант, калі чалавек шчыра паверыць у Хрыста, яго збаўленне вечнае (Яна 3:16). Згодна з Бібліяй, хрысціяне могуць ведаць без усякага сумнення пра тое, што яны валодаюць вечным жыццём, незалежна ад таго, што можа здарыцца. “...Каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае, – вы, якія верыце ў імя Сына Божага” (1-ы Яна 5:13). Нічога не можа адлучыць нас ад любові Божай! “Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані першынствы, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці, ані вышыня, ані глыбіня, ані якое-колечы стварэнне не зможа нас адлучыць ад любові Бога, якая ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым” (Рымлянаў 8:38, 39). Калі не існуе “нічога”, што магло б адлучыць хрысціяніна ад Божай любові, то нават самагубства, якое здзяйсняе хрысціянін, не можа адлучыць яго ад Божай любові. Ісус памёр за ўсе нашыя грахі... і калі сапраўдны хрысціянін – у час духоўнай атакі на яго ці ў хвіліну слабасці – здзяйсняе самагубства, гэта таксама з’яўляецца грахом, за які памёр Ісус.

Я не сцвярджаю пры гэтым, што самагубства не з’яўляецца сур’ёзным грахом супраць Бога. Згодна з Бібліяй, самагубства – гэта тое ж забойства, гэта заўсёды няправільна. У мяне былі б сур’ёзныя сумненні ў шчырасці веры таго, хто, лічачы сябе хрысціянінам, учыніў бы самагубства. Ніякія абставіны не могуць быць апраўданнем таму, хто сам пазбаўляе сябе жыцця, асабліва калі гэты чалавек – хрысціянін. Хрысціяне прызваныя жыць жыццём для Бога, і права рашаць, калі паміраць чалавеку, належыць Богу, і толькі Яму. Магчыма, прыклад з кнігі Эстэр будзе добрай ілюстрацыяй да пытання пра самагубства, якое здзейсніў хрысціянін. У Персіі існаваў закон, згодна з якім усякі, хто прыйшоў да цара без запрашэння, мог быць аддадзены на смерць, калі цар не пакажа жазлом у яго бок, што абазначала памілаванне. Самагубства для хрысціян было б самавольным прадстаннем перад Царом замест таго, каб пачакаць, пакуль Ён Сам пазаве цябе. Ён пакажа на цябе Сваім царскім жазлом, злітаваўшыся над табой дзеля вечнага жыцця, але гэта не абазначае, што Ён ухваляе здзейсненае. Хоць 1-ы да Карынфянаў 3:15 не суадносіцца з пытаннем пра самагубства, гэта, магчыма, будзе добрай ілюстрацыяй таго, што адбываецца з хрысціянінам, які ўчыніў самагубства: “...Сам, аднак, будзе збаўлены, але так, як быццам праз агонь.”

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Як хрысціянства расцэньвае самагубства? Што кажа Біблія пра самагубства?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries