settings icon
share icon
Пытанне

Ці з’яўляецца мастурбацыя грахом з пункту гледжання Бібліі?

Адказ


У Бібліі нідзе прама не кажацца, што мастурбацыя з’яўляецца грахом. Аднак можна адназначна адказаць на пытанне, ці з’яўляюцца дзеянні, якія прыводзяць да мастурбацыі, грахоўнымі. Мастурбіраванне – гэта вынік юрлівых думак, сексуальнай стымуляцыі і /ці прагляда парнаграфічных малюнкаў. Калі пакінуць і пераадолець грахі пажадлівасці і прагляду парнаграфіі, праблема мастурбацыі адпадзе сама па сабе.

Біблія заклікае нас пазбягаць граха распусты (Эфесянаў 5:3). Я не ўяўляю, як можна сумясціць з гэтым мастурбацыю. Калі-нікалі добрым тэстам на прадмет грахоўнасці таго ці іншага дзеяння з’яўляецца наступнае пытанне: ці сказалі б вы іншым з гонарам пра тое, чым займаецеся? Калі вы адчуваеце, што вам было б нязручна і сорамна, калі б іншыя даведаліся пра гэта, то вельмі верагодна, што тое, чым вы займаецеся, – грэх. Другі добры крытэрый – вызначыць, ці зможам мы шчыра і адкрыта прасіць Бога, каб Ён блаславіў тое, што мы робім, і выкарыстаць гэта для дасягнення Яго добрых мэтаў. Я думаю, што мастурбацыя не з’яўляецца тым, чым мы можам “ганарыцца”, ці за што мы можам шчыра дзякаваць Богу.

Біблія вучыць нас: “Дзеля таго, ці вы ясцё, ці вы п’яцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце” (1-ы да Карынфянаў 10:31). Калі ёсць сумненне ў тым, ці даспадобы гэта Богу, то лепш гэта пакінуць. Безумоўна, такія сумненні існуюць у адносінах мастурбацыі. “Усё, што не па веры, грэх” (Рымлянаў 14:23). Я не ўяўляю, як, зыходзячы з біблейскага пункту гледжання, заняцце мастурбацыяй можа праславіць Бога. Далей мы павінны памятаць, што нашы целы, як і нашы душы, выкуплены і належаць Богу. “Ці ж не ведаеце, што цела вашае ёсць святыня Духа Святога, Які ў вас і Якога маеце ад Бога, ды што вы ўжо не свае? Вы ж здабытыя за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым” (1-ы да Карынфянаў 6:19, 20). Мы павінны кіравацца гэтай вялікай праўдай Божай, вырашаючы, што нам рабіць і як распарадзіцца сваім целам. Такім чынам, на падставе гэтых прынцыпаў, я гавару пэўна, што мастурбацыя з’яўляецца грахом з біблейскага пункту гледжання. Я не веру, што заняцце мастурбацыяй можа быць даспадобы Богу, што яно не звязана з амаральнасцю і што яно адпавядае крытэрыю, які сцвярджае прыналежнасць нашых цел Богу.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Ці з’яўляецца мастурбацыя грахом з пункту гледжання Бібліі?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries