Пытанне
Ці маеш ты вечнае жыццё?
Адказ
Біблія апавядае пра шлях, які вядзе да вечнага жыцця. Першае: мы павінны згадзіцца, што мы ўчынілі грэх перад Богам: “Бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай” (Рымлянам 3:23). Мы ўсе зрабілі тое, што не пажадана Богу, і за гэта мы заслугоўваем пакарання. Таму што ўсе нашы грахі ў канчатковым выніку скіраваны супраць вечнага Бога, толькі вечнае пакаранне з’яўляецца адпаведным. “Бо расплата за грэх- смерць, а дар Божы- жыццё вечнае у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым...” (Рымлянам 6:23).
Аднак Ісус Хрыстос, бязгрэшны (1-е Пятра 2:22), вечны Сын Божы зрабіўся чалавекам (Яна 1:1, 14) і памёр для таго, каб замест нас заплаціць кошт нашага пакарання. “А Бог Сваю любоў даказвае нам тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікі, Хрыстос памёр за нас” (Рымлянам 5:8). Ісус Хрыстос памёр на крыжы (Яна 19:31-42), прыняўшы пакаранне, якое заслужылі мы (2-е Карынфянам 5:21). Праз тры дні Ён уваскрос з мёртвых (1-е Карынфянам 15:1-4), выявіўшы Сваю перамогу над грахом і смерцю. “Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста, што з вялікай Сваёй міласці адрадзіў нас праз уваскрасенне Іісуса Хрыста з мёртвых да жывое надзеі” (1-е Пятра 1:3).
Згодна з верай, мы павінны адцурацца ад свайго граха і звярнуцца да Хрыста дзеля збаўлення (Дзеі 3:19). Калі падмурак нашай веры ў Ім і мы верай прымем тое, што Яго смерць на крыжы з’явілася платай за нашы грахі, то будзем памілаваны і нам будзе абяцана вечнае жыццё на нябёсах. “Бог так палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае” (Яна 3:16), “Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Іісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго з мёртвых, ты выратуешся” (Рымлянам 10:9). Толькі вера ў тое, што здзейсніў Хрыстос на крыжы,з’яўляецца адзіным сапраўдным шляхам да вечнага жыцця! “Бо мілатою вы ўратаваныя праз веру, і гэта не ад вас,- Божы дар: не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся” (Ефесян 2:8-9).
Калі вы жадаеце прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу, вы можаце памаліцца простай малітвай, якая прыведзена тут. Памятайце: учыненне гэтай малітвы або ўсякай іншай не збавіць вас. Толькі давер Хрысту можа збавіць вас ад граха. Гэта малітва – толькі спосаб, каб выказаць Богу нашу веру ў Яго, і падзяка Яму за падараванае збаўленне. “Божа, я ведаю, што я саграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос прыняў на Сябе пакаранне, якое заслужыў я, каб праз веру ў Яго я мог быць збаўлены. Я адмаўляюся ад свайго граха і даручаю сябе Табе, каб быць збаўленым. Я дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця. Амін.”
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Ці маеш ты вечнае жыццё?