Пытанне
Ці існуе жыццё пасля смерці?
Адказ
Ці існуе жыццё пасля смерці? Біблія апавядае нам: “Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі: нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і не спыняецца... Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць?” (Гіоба 14:1, 2, 14). Як і Гіоб, амаль усе людзі задаюць сабе такое самае пытанне. Што ж у сапраўднасці здараецца з намі, калі мы паміраем? Можа быць, жыццё з’яўляецца дзвярыма, якія круцяцца, нашага адыхода і прыхода на гэтую зямлю дзеля таго, каб дасягнуць уласнай велічы? Ці будзем мы ўсе сабраныя ў адным месцы, ці мы трапім у розныя месцы? Ці сапраўды існуюць нябёсы і апраметная, ці гэта проста ўнутраны стан розуму?
Біблія апавядае нам, што існуе жыццё пасля смерці, вечнае жыццё, такое слаўнае, што “чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго” (1-ы да Карынфянаў 2:9). Ісус Хрыстос, Бог у целе, прыйшоў на зямлю, каб даць нам дарунак вечнага жыцця. “...Ён паранены быў за грахі нашыя і пакутаваў за беззаконні нашыя; кара свету нашага – на Ім, і ранамі Яго мы ацаліліся” (Ісайі 53:5).
Ісус узяў на Сябе пакаранне, якое заслужыў кожны з нас, і ахвяраваў Сваім жыццём. Праз тры дні Ён узяў верх над смерцю, паўстаўшы з мёртвых, у Духу і ў целе. Ён заставаўся на зямлі на працягу сарака дзён і з’явіўся шматлікім сведкам перад тым, як узнесціся ў Свой нябесны вечны дом. Рымлянаў 4:25 кажа: “...Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўдання нашага”.
Уваскрэсенне Хрыста – гэта гістарычна пацверджаная падзея. Апостал Павел заклікаў людзей праверыць, ці верагоднае сведчанне тых, хто бачыў уваскросшага Хрыста, і ніхто не мог аспрэчыць праўду. Уваскрэсенне – гэта краевугольны камень хрысціянскай веры, і мы можам мець веру ў тое, што таксама будзем уваскрэшаны. Павел настаўляў на розум тых ранніх хрысціян, якія не верылі гэтаму: “Калі аб Хрысце прапаведуецца, што Ён уваскрос з мёртвых, дык чаму некаторыя паміж вас кажуць, што няма ўваскрэсення мёртвых? Калі няма ўваскрэсення мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос” (1-ы да Карынфянаў 15:12, 13).
Хрыстос быў Першынцам вялікага плёну тых, хто будзе ўвакрэшаны для жыцця зноў. Фізічная смерць прыйшла праз аднаго чалавека, Адама, з якім мы ўсе звязаны. Але ўсе, хто прыняты ў Божую сям’ю праз веру ў Ісуса Хрыста, атрымаюць новае жыццё (1-ы да Карынфянаў 15:20-22).Таксама, як Бог уваскрасіў цела Ісуса, нашыя целы будуцьуваскрэшаны пры вяртанні Ісуса (1-ы да Карынфянаў 6:14).
Нягледзячы на тое, што мы ўсе ў канечным выніку уваскрэснем, мы не трапім на нябёсы ўсе разам. Кожны чалавек павінен у гэтым жыцці зрабіць выбар у адносінах да таго, дзе ён або яна будуць у вечнасці. Біблія кажа, што кожнаму з нас прызначана аднойчы памерці, а потым будзе суд (Гебраяў 9:27). Тыя, хто быў зроблены [крывёй Хрыста] справядлівым, пойдуць на нябёсы, а няверуючыя будуць аддадзены на вечнае пакаранне, г. зн. пойдуць у апраметную (Мацвея 25:46).
Апраметная, як і нябёсы, не толькі стан знаходжання, але зусім рэальнае месца. Гэта месца, дзе несправядлівыя будуць адчуваць вечны гнеў Божы, які не спыняецца. Яны будуць пакутаваць фізічна, эмацыянальна, душэўна, знаходзячыся ў свядомым стане, яны будуць адчуваць сорам, жаль, пагарду.
Апраметная апісваецца як бездань (Лукі 8:31; Адкрыццё 9:1), як возера вогненнае і сернае, дзе трапіўшыя ў яго будуць пакутаваць днём і ноччу ў векі вякоў (Адкрыццё 20:10). У апраметнай будзе плач і скрыгатанне зубамі, што адлюстроўвае найвялікшую скруху і гнеў (Мацвея 13:42). Гэтае месца, дзе “чарвяк не памірае, і агонь не згасае” (Марка 9:48). Бог не хоча смерці бязбожнікаў, але жадае, каб яны адцураліся сваіх грэшных шляхоў, каб жыць (Езэкііля 33:11). Але Ён не прымушае нас падпарадкоўвацца; калі мы вырашаем адвярнуцца ад Яго, Ён дае нам тое, чаго мы жадаем – жыць у аддзеленасці ад Яго.
Жыццё на зямлі – гэта выпрабаванне, гэта падрыхтоўка да таго, што наступіць потым. Для веруючых – гэта вечнае жыццё ў непасрэднай прысутнасці Бога. Дык як жа мы робімся справядлівымі і атрымліваем вечнае жыццё? Існуе толькі адзіны шлях – праз веру ў Божага Сына Ісуса Хрыста і давер Яму. Ісус сказаў: “Я ёсць уваскрэсенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе; і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вечна” (Яна 11:25, 26).
Свабодны дарунак вечнага жыцця даступны для ўсіх, але яго прыняццё патрабуе таго, каб мы адцураліся сваёй прыхільнасці да света і аддзялілі сябе для Бога. “Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на Ім” (Яна 3:36).
У нас не будзе магчымасці пасля смерці пакаяцца ў грахах, таму што , калі мы ўбачым Бога тварам да твару, у нас не будзе іншага выбару, акрамя як паверыць у Яго. Ён хоча, каб мы звярнуліся да Яго ў веры і любові зараз. Калі мы прымем смерць Ісуса Хрыста як плату за нашы грахі, якія мы, паўстаўшы, здзейснілі супраць Бога, нам будзе дадзена не толькі паўнавартаснае жыццё тут, на зямлі, але і вечнае жыццё у Божай прысутнасці.
Калі вы жадаеце прыняць Ісуса Хрыста як вашага Збаўцу, тут прыведзена кароткая малітва. Памятайце: вымаўленне гэтай ці любой іншай малітвы не можа даць вам збаўлення. Толькі давер Хрысту можа збавіць вас ад граха. Гэта малітва – толькі спосаб выказвання Богу вашай веры ў Яго і падзяка Яму за падараванае збаўленне.
“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе заслужанае мною пакаранне, каб праз веру ў Яго я мог атрымаць памілаванне. Я адцураюся сваіх грахоў і даручаю сябе Табе для збаўлення. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін!”
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Ці існуе жыццё пасля смерці?