settings icon
share icon
Пытанне

Што апавядае Біблія пра Тройцу?

Адказ


Самае цяжкае ў хрысціянскай канцэпцыі Тройцы гэта тое, што поўнасцю растлумачыць яе нельга. Дактрыну пра Тройцу чалавеку ў поўнай меры зразумець, а тым больш растлумачыць немагчыма. Бог бясконца больш вялікі, чым мы, таму мы не можам прэтэндаваць на тое, каб зразумець Яго поўнасцю. Біблія вучыць, што Айцец – гэта Бог, што Сын – гэта Бог і што Святы Дух – гэта Бог. Біблія таксама вучыць, што існуе толькі адзін Бог. Хоць мы і можам зразумець некаторыя факты адносна ўзаемаадносін паміж Асобамі Тройцы, у канчатковым выніку, гэта вышэй чалавечага разумення. Аднак гэта не абазначае, што дадзеная дактрына не з’яўляецца праўдзівай ці не ўгрунтавана на біблейскіх вучэннях.

Звяртаючыся да гэтага пытання, майце на ўвазе, што само слова “Тройца” ў Бібліі не сустракаецца. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца для таго, каб апісаць трохадзінага Бога, тры Асобы, якія існуюць вечна, каторыя складаюць Бога. Зразумейце, што гэта ні ў якім разе не гаворыць пра існаванне трох багоў. Тройца – гэта адзін Бог, які складаецца з трох Асоб. Нягледзячы на тое, што гэтае слова ў Бібліі не сустракаецца, выкарыстанне тэрміна “Тройца” не з’яўляецца няправільным. Прасцей сказаць “Тройца”, чым “тры Асобы, што суіснуюць, у роўнай ступені вечныя, і складаюць аднаго Бога”. Калі гэта праблема для вас, падумайце вось пра што: слова “дзядуля” таксама не сустракаецца ў Бібліі. Але мы ж ведаем, што ў Бібліі былі дзядулі. Абрагам быў дзядулем Якуба. Так што не зацыклівайцеся на самім тэрміне. Сапраўды важным з’яўляецца тое, што канцэпцыя, прадстаўленая словам “Тройца”, існуе ў Пісанні. А зараз, пасля ўводзінаў, будуць прыведзены вершы, якія адносяцца да паняцця Тройцы.

(1) Існуе толькі адзін Бог: Паўтораны Закон 6:4, 1-ы да Карынфянаў 8:4, Галатаў 3:20, 1-ы Цімафею 2:5.

(2) Тройца складаецца з трох Асоб: Роду 1:1, 1:26, 3:22, 11:7, Ісайі 6:8, 48:16, 61:1, Мацвея 3:16, 17; 28:19, 2-і да Карынфянаў 13:14. У старазапаветных урыўках дапаможа веданне старажытнаяўрэйскай мовы. У Роду 1:1 выкарыстана множная форма “Элахім”. У Роду 1:26, 3:22, 11:7 і Ісайі 6:8 выкарыстана множная форма “нас”. Безумоўна, што “Элахім” і “нас” адносяцца болей чым да адной асобы. У англійскай мове маюцца толькі дзве формы: адзіночная і множная. У яўрэйскай існуе тры формы: адзіночная, парная і множная. Парная форма адносіцца ТОЛЬКІ да двух. У яўрэйскай мове яна выкарыстоўваецца для апісання парных аб’ектаў, напрыклад: вочы, вушы, рукі. Слова “Элахім” і займеннік “нас” маюць множную форму, відавочна адносячыся да больш чым двух аб’ектаў, і паказваюць на тры ці больш (Айцец, Сын і Святы Дух).

У Ісайі 48:16 і 61:1 размова ідзе ад імя Сына, Які гаворыць пра Айца і Святога Духа. Параўнайце Ісайі 61:1 і Лукі 4:14-19, каб убачыць, што гэтыя словы належаць Сыну. Мацвея 3:16, 17 малюе хрост Ісуса. Тут Бог Святы Дух сходзіць на Бога Сына, а Бог Айцец абвяшчае Сваю зычлівасць у Сыне. Мацвея 28:19 і 2-і да Карынфянаў прыводзяць апісанні трох розных Асоб Тройцы.

(3) Тры Асобы Тройцы выдзяляюцца ў розных урыўках. У Старым Запавеце “ГОСПАД” адрозніваецца ад Госпада (Роду 19:24, Ёсіі 1:4). “ГОСПАД” мае “Сына” (Псалом 2:7, 12). Дух адрозніваецца ад “ГОСПАДА” (Лічбаў 27:18) і ад “Бога” (Псалом 50:12-14, Выслоўяў 30:2-4). Бог Сын адрозніваецца ад Бога Айца (Псалом 44:7, 8; Габрэяў 1:8, 9). У Новым Запавеце, у Яна 14:16, 17, Ісус кажа Айцу пра пасланне Суцяшальніка, Святога Духа. Гэта паказвае, што Ісус не лічыў Сябе Айцом або Святым Духам. Разгледзьце таксама ўсе іншыя выпадкі, калі Ісус звяртаецца да Айца. Ці гаворыць Ён да Самога Сябе? Не. Ён звяртаецца да іншай Асобы Тройцы – да Айца.

(4) Кожная Асоба Тройцы з’яўляецца Богам. Айцец ёсць Бог: Яна 6:27; Рымлянаў 1:7; 1-ы Пятра 1:2. Сын ёсць Бог: Яна 1:1, 14; Рымлянаў 9:5; Каласянаў 2:9; Габрэяў 1:8; 1-ы Яна 5:20. Святы Дух ёсць Бог: Дзеі 5:3, 4; 1-ы да Карынфянаў 3:16 (Той, Хто пасяляецца ў душах, ёсць Святы Дух – Рымлянаў 8:9; Яна 14:16, 17; Дзеі 2:1-4).

(5) Прынцып падпарадкавання ўнутры Тройцы: Пісанне паказвае, што Святы Дух падпарадкоўваецца Айцу і Сыну, і Сын падпарадкоўваецца Айцу. Гэта ўнутраныя адносіны, якія не абвяргаюць Боскасць кожнай Асобы Тройцы. Гэта сфера, дзе наш абмежаваны розум не можа зразумець таго, што адносіцца да бясконцага Бога. Што датычыцца Сына, звярніце ўвагу на наступныя ўрыўкі: Лукі 22:42; Яна 5:36; Яна 20:21; 1-ы Яна 4:14. Адносна Святога Духа глядзіце: Яна 14:16; 14:26; 15:26; 16:7 і асабліва Яна 16:13, 14.

(6) Прызначэнне Асоб Тройцы такое: Айцец з’яўляецца першакрыніцай або першапрычынай 1) сусвету (1-ы да Карынфянаў 8:6; Адкрыцця 4:11); 2) Боскага адкрыцця (Адкрыцця 1:1); 3) збаўлення (Яна 3:16, 17) і спраў, якія ўчыняў Ісус (Яна 5:17; 14:11). Айцец ВЫКОНВАЕ ўсё гэта.

Сын – гэта Той, праз Якога Айцец учыняе наступныя справы: 1) усталяванне і падтрымліванне сусвету (1-ы да Карынфянаў 8:6; Яна 1:3; Каласянаў 1:16, 17); 2) Боскае адкрыццё (Яна 1:1; Мацвея 11:27; Яна 16:12-15; Адкрыцця 1:1); 3) збаўленне (2-і да Карынфянаў 5:19; Мацвея 1:21; Яна 4: 42). Усё гэта Айцец здзяйсняе праз Сына, Які з’яўляецца Яго Прадстаўніком.

Святы Дух з’яўляецца Тым, праз Каго Айцец здзяйсняе наступнае: 1) усталяванне і падтрымліванне сусвету (Роду 1:2; Гіоба 26:3; Псалом 8); 2) Боскае адкрыццё (Яна 16:12-15; Эфесянаў 3:5; 2-і Пятра 1:21); 3) збаўленне (Яна 3: 6; Ціту 3:5; 1-ы Пятра 1:2) і 4) справы Ісуса (Ісайі 61:1; Дзеі 10:38). Айцец здзяйсняе ўсё гэта моцай Святога Духа.

Ні адна з гэтых замалёвак не можа дакладна намаляваць Тройцу. Яйка (або яблык) складаецца з шкарлупіны, бялка і жаўтка (шкарлупіны, пладовага цела і насеннавай каробачкі). Яны з’яўляюцца складаючымі яйка або яблык часткамі, але кожная з іх не з’яўляецца сама па сабе яйкам або яблыкам. Айцец, Сын і Святы Дух не з’яўляюцца самі па сабе часткамі Бога, Кожны з Іх з’яўляецца Богам. Ілюстрацыя, што звязана з вадой, больш наглядная, але і яна не можа поўнасцю намаляваць Тройцу. Вадкасць, пара і лёд – гэта розныя станы вады. Айцец, Сын і Святы Дух не з’яўляюцца станамі Бога, Кожны з Іх з’яўляецца Богам. Так, гэтыя прыклады могуць даць нам уяўленне пра Тройцу, але выява гэтая не будзе дакладнай. Замест таго, каб намагацца зразумець сэнс Тройцы, раздумвайце лепш пра Боскую вялікасць і пра тое, што Яго прырода бясконца больш дасканалая, чым наша.

“О бездань багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Якія неспасцігальныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго! Бо хто спазнаў розум Гасподні? Або хто дарадца Яму?” (Рымлянаў 11:33, 34).

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што апавядае Біблія пра Тройцу?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries