Пытанне
Што апавядае Біблія пра ўжыванне спіртных напояў і віна?
Адказ
Некаторыя біблейскія вершы заклікаюць чалавека ўстрымлівацца ад ужывання алкаголю (Левіт 10:9; Лічбаў 6:3; Паўторанага Закону 14:26; 29:6; Суддзяў 4, 7, 14; 1-я Царская 1:15; Выслоўяў 20:1; 31:4, 6; Ісайі 5:11, 22; 24:9; 28:7; 29:9; 56:12; Міхея 2:11; Лукі 1:15). Аднак у Пісанні не ўтрымліваецца прамой забароны для хрысціяніна ў адносінах ужывання піва, віна ці любога іншага напою, які ўтрымлівае алкаголь. Хрысціянам загадана пазбягаць п’янства (Эфесянаў 5:18). Біблія асуджае п’янства і яго наступствы (Выслоўі 23:29-35). Хрысціянам таксама загадана не дазваляць такога, каб штосьці “валодала” іх целамі (1-ы да Карынфянаў 6:12; 2-і Пятра 2:19). Пісанне таксама забараняе хрысціянам рабіць што-небудзь, што можа спакусіць іншых хрысціян ці схіліць іх зграшыць супраць іх сумлення (1-ы да Карынфянаў 8:9-13). У свеце гэтых прынцыпаў хрысціянін наўрад ці можа сказаць, што ён ужывае алкаголь для Божай славы (1-ы да Карынфянаў 10:31).
Ісус ператварыў ваду ў віно. Здаецца, што Ісус і Сам калі-нікалі піў віно (Яна 2:1-11; Мацвея 26:29). У часы Новага Запавету вада не была чыстай. З-за адсутнасці сучасных санітарных мераў вада была напоўнена бактэрыямі, вірусамі і рэчывамі-забруджвальнікамі (тое ж самае адбываецца сёння ў большасці краін трэцяга свету.) У выніку людзі часта ўжывалі віно (ці вінаградны сок), таму што гэтыя напоі былі значна чысцейшымі. У 1-м Цімафею 5:23 Павел прапаноўвае Цімафею перастаць піць толькі ваду (якая, магчыма, і з’яўлялася прычынай яго праблем са страўнікам) і ўжываць віно. Грэчаскае слова “віно”, якое выкарыстоўваецца ў Бібліі, з’яўляецца асноўным, найбольш ужывальным словам, якое абазначае віно. У тыя дні віно было ферментавана, але не да такой ступені, як сёння. Няправільна лічыць, што гэта быў вінаградны сок, але таксама няправільна лічыць, што гэта было такое ж віно, як цяперашняе. Скажу яшчэ раз: Пісанне не дае прамой забароны хрысціянам на ўжыванне піва, віна або любога іншага напою, які ўтрымлівае алкаголь. Алкаголь сам па сабе не асацыіруецца з грахом. Аднак хрысціяне заклікаюцца да поўнага пазбягання п’янства і прыхільнасці да алкаголю (Эфесянаў 5:18; 1-ы да Карынфянаў 6:12). Прынцыпы, што абвяшчае Біблія, наўрад ці дазваляюць зрабіць выснову, што хрысціянін, які ўжывае алкаголь у любой колькасці, робіць тое, што даспадобы Богу.
English
Што апавядае Біблія пра ўжыванне спіртных напояў і віна?