Пытанне
Што кажа Біблія пра міжрасавыя шлюбы?
Адказ
Старазапаветны закон забараняў Ізраілю ўступаць у шлюбы падобнага роду (Паўтораны Закон 7:3, 4). Прычына была ў тым, што ізраільцяне маглі б быць адведзены ад Бога, калі б стваралі сем’і з балванахвальцамі і паганцамі. Падобны да гэтага прынцып, але на іншым узроўні, дадзены і ў Новым Запавеце: “Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?” (2-і да Карынфянаў 6:14). Падобна да таго, як ізраільцянам (веруючым у адзінага Бога) не было дазволена заключаць шлюбы з няверуючымі, так і хрысціяне (веруючыя ў адзінага Бога) не павінны заключаць шлюбы з няверуючымі. Калі ж адказваць на пытанне канкрэтна, – не, Біблія нічога не кажа наконт таго, што міжрасавыя шлюбы – гэта няправільна.
Чалавека судзяць па яго характару, а не па колеру яго скуры. Мы павінны быць уважлівымі, каб не паказваць прадузятасці, не быць з самага пачатку негатыўна ці па-расісцку настроенымі (гл. Якава 2:1-10, асабліва вершы 1 і 9). Крытэрыем для хрысціяніна або хрысціянкі ў адносінах да чалавека, якім яны зацікавіліся, павінна быць наступнае: ці з’яўляецца ён хрысціянінам (2-і да Карынфянаў 6:14), народжаным звыш па веры ў Ісуса Хрыста (Яна 3:3-5). Вера ў Хрыста, а не колер скуры – вось што з’яўляецца біблейскім стандартам пры выбары спадарожніка жыцця. Міжрасавыя шлюбы – гэта не пытанне “правільна-няправільна”, а пытанне розуму, праніклівасці, малітвы.
Адзіная прычына, па якой да пытання пра міжрасавыя шлюбы трэба падыходзіць уважліва, гэта тое, што муж і жонка ў такіх змешаных сем’ях могуць адчуваць цяжкасці з прычыны таго, што акружаючым можа быць складана іх прыняць. Некаторыя сямейныя пары ў такіх шлюбах сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і кпінамі, калі-нікалі нават з боку сваіх родзічаў. Некаторыя сустракаюцца з цяжкасцямі з-за таго, што іх дзеці маюць іншы колер скуры, чым іх бацькі і/або іх родныя браты і сёстры. Калі у мужчыны і жанчыны розных рас ёсць намер заключыць такі шлюб, яны павінны ўлічваць ўсе гэтыя рэчы і быць да іх прыгатаванымі. З біблейскага ж пункту гледжання, існуе адзінае абмежаванне для хрысціяніна, які жадае ўступіць у шлюб, і яно зводзіцца да таго, ці з’яўляецца чалавек, з якім ёсць намер пабудаваць сям’ю, членам Цела Хрыстовага.
English
Што кажа Біблія пра міжрасавыя шлюбы?