settings icon
share icon
Пытанне

Што абазначае прыняць Ісуса Хрыста як вашага асабістага Збаўцу?

Адказ


Вы прынялі Ісуса як вашага асабістага Збаўцу? Перш, чым вы адкажаце, дазвольце мне растлумачыць пытанне. Для таго, каб правільна зразумець пытанне, вам неабходна правільна разумець значэнне наступных слоў: “Ісус Хрыстос”, “асабісты”, “Збаўца”.

Хто такі Ісус Хрыстос? Шмат людзей прызнаюць Хрыста за добрага чалавека, вялікага настаўніка або нават Божага прарока. Усе гэтыя азначэнні, зразумела, справядлівыя ў адносінах да Ісуса, аднак яны не ўтрымліваюць у сабе таго, Кім, па сутнасці, Ён з’яўляецца. Біблія апавядае нам, што Ісус Хрыстос з’яўляецца Богам у целе, Богам, Які стаў чалавекам (гл. Яна 1:1, 14). Бог прыйшоў на зямлю, каб навучыць нас, ацаліць нас, наставіць на розум, памілаваць нас – і памерці за нас! Ісус Хрыстос – гэта Бог, Творца, суверэнны Госпад. Ці прынялі вы Ісуса?

Хто такі Збаўца і чаму мы маем патрэбу ў Збаўцы? Біблія апавядае нам, што мы ўсе зграшылі, усе ўчынілі злыя справы (Рымлянаў 3:10-18). У выніку нашага граха мы навялі на сябе гнеў Божы і суд. Біблія кажа нам, што ўсе мы зграшылі, усе ўчынілі ліхія справы (Рымлянаў 3:10-18). Толькі вечнае пакаранне з’яўляецца справядлівым пакараннем за грахі супраць вечнага і бязмежнага Бога (Рымлянаў 6:23; Адкрыццё 20:11-15). Вось чаму мы маем патрэбу ў Збаўцы!

Ісус Хрыстос прыйшоў на зямлю і памёр замест нас. Смерць Ісуса, як Бога ў целе, стала канчатковай платай за нашыя грахі (2-і да Карынфянаў 5:21). Ісус памёр дзеля таго, каб заплаціць за нашыя грахі (Рымлянаў 5:8). Ісус заплаціў цану, каб яе не патрэбна было плаціць нам. Уваскрэсенне Ісуса з мёртвых з’явілася сведчаннем, што Яго смерць стала дастатковай платай за нашыя грахі. Таму Ісус, і толькі Ён, з’яўляецца Збаўцам (Яна 14:6; Дзеі 4:12)! Ці верыце вы ў Ісуса як вашага Збаўцу?

Ці з’яўляецца Ісус вашым “асабістым” Збаўцам? Шмат людзей успрымаюць хрысціянства як наведванне царквы, учыненне пэўных абрадаў, устрыманне ад учынення нейкіх грахоў. Гэта не з’яўляецца сутнасцю хрысціянства. Сапраўднае хрысціянства – гэта асабістыя адносіны з Ісусам Хрыстом. Прыняцце Ісуса Хрыста як вашага асабістага Збаўцы абазначае асабістую веру ў Яго і давер да Яго. Ніхто не можа збавіцца праз веру іншых. Ніхто не можа атрымаць памілаванне праз здзяйсненне нейкіх спраў. Адзіны шлях да збаўлення – гэта асабістае прыняцце Ісуса як вашага Збаўцы, прыняцце Яго смерці як платы за вашыя грахі і Яго ўваскрэсення як гарантыі вечнага жыцця (Яна 3:16). Ці з’яўляецца Ісус вашым асабістым Збаўцам?

Калі вы жадаеце прыняць Ісуса як вашага асабістага Збаўцу, вы можаце сказаць Богу словы, якія прыведзены ніжэй. Памятайце: абвяшчэнне гэтай або ўсякай іншай малітвы не можа збавіць вас. Толькі давер Ісусу Хрысту можа збавіць вас ад граха. Гэтая малітва – толькі спосаб выказвання Богу вашай вышэйшай веры ў Яго і падзяка Яму за падараванае збаўленне.

“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос панёс на Сабе пакаранне, якое я заслужыў, каб праз веру ў Яго я мог атрымаць памілаванне. Я адцураюся сваіх грахоў і даручаю сябе Табе, каб быць збаўленым. Я прымаю Ісуса як свайго асабістага Збаўцу! Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін!”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што абазначае прыняць Ісуса Хрыста як вашага асабістага Збаўцу?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries