Пытанне
Якая рэлігія з’яўляецца правільнай для мяне?
Адказ
Рэстараны хуткага харчавання прывабліваюць нас тым, што там мы можам заказаць тую ежу, якая нам падабаецца. Некаторыя кавярні могуць пахваліцца тым, што ў іх ёсць вельмі вялікі выбар кавы – сотні розных відаў і водараў. Калі мы набываем аўтамабіль ці дом, па мноству прыкмет мы вібіраем той варыянт, які адпавядае нашым запатрабаванням. Мы ўжо не жывем у шакаладна-ванілева-трускалкавым свеце. Баль спраўляе выбар! Вы можаце знайсці амаль усё, што вы жадаеце, у адпаведнасці з вашымі асабістымі схільнасцямі і патрэбамі.
А што ж адносна рэлігіі, якая з’яўляецца правільнай для цябе? Што наконт рэлігіі, якая вызваляе ад адчування віны, не прад’яўляе запатрабаванняў, не абцяжарвае стамляючымі “рабі так” і “не рабі так”? Тое, што я апісаў, існуе, але ці з’яўляецца рэлігія чымсьці, што можна выбраць па свайму густу, як, напрыклад, любімы водар ці марожанае?
З усіх бакоў гучаць галасы, якія імкнуцца авалодаць нашай увагай, дык чаму ж трэба ставіць Ісуса вышэй Мухамеда, ці Канфуцыя, ці Буды, ці Чарлза Расела, ці Джона Сміта? Ці не ўсе шляхі, урэшце, вядуць да нябёсаў? Ці не ўсе рэлігіі маюць агульны падмурак? Праўда зводзіцца да таго, што, як не ўсе шляхі вядуць у Індыяну, так і не ўсе рэлігіі вядуць да нябёсаў.
Толькі Ісус гаворыць з уладай Бога, таму што толькі Ісус перамог смерць. Мухамед, Канфуцый і іншыя парахнеюць у магілах па сёння, а Ісус Сваёй асабістай уладай пакінуў труну праз тры дні пасля таго, як быў жорстка ўкрыжаваны рымлянамі. Той, Хто валодае ўладай над смерцю, заслугоўвае нашай увагі. Той, Хто валодае ўладай над смерцю, заслугоўвае таго, каб Яго выслухалі.
Сведчанні ўваскрэсення Хрыста ашаламляльныя. Па-першае, больш за пяцьсот чалавек бачылі уваскросшага Хрыста! Гэта вялікі лік сведкаў. Немагчыма праігнараваць пяцьсот галасоў. І яшчэ: труна была пустой. Ворагі Ісуса маглі лёгка спыніць любыя размовы пра ўваскрэсенне, калі б паказалі Яго мёртвае цела, але яны не маглі гэтага зрабіць, бо ў іх не было гэтага цела! Труна была пустая! Ці маглі вучні выкрасці Яго цела? Наўрад ці. Каб пазбавіць іх такой магчымасці, труна Ісуса пільна вартавалася ўзброенымі воінамі. Улічваючы, што Яго бліжэйшыя паслядоўнікі разбегліся са страхам пасля Яго зняволення і ўкрыжавання, зусім неверагодна, што неарганізаваныя і напалоханыя рыбакі маглі пайсці супраць навучаных прафесійных воінаў. Просты факт такі: уваскрэсенне Ісуса не паддаецца ніякаму тлумачэнню!
Як я ўжо казаў, Той, Хто валодае ўладай над смерцю, заслугоўвае, каб быць пачутым. Ісус кажа, што Ён з’яўляецца адзіным шляхам да збаўлення (Яна 14:6). Ён не проста адзін з мноства шляхоў; Ісус – гэта адзіны шлях.
І той жа Ісус кажа: “Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дадам вам сілы” (Мацвея 11:28). Гэты свет жорсткі і жыццё цяжкае. Большасць з нас набіла шмат сінякоў і атрымала шмат шнараў. Згодны? Дык што ж вы хочаце? Аднаўлення ці рэлігію? Жывога Збаўцу ці шматлікіх мёртвых “прарокаў”? Сапраўдныя адносіны ці марныя абрады? Ісус не проста выбар, Ён – адзіны выбар!
Ісус – гэта правільная “рэлігія”, калі вы шукаеце прабачэння (Дзеі 10:43). Ісус – гэта правільная “рэлігія”, калі вы шукаеце сапраўдных узаемаадносін з Богам (Яна 10:10). Ісус – гэта правільная “рэлігія”, калі вы шукаеце вечнага жытла на нябёсах (Яна 3:16). Вераю прыміце Ісуса Хрыста як свайго Збаўцу – вы не пашкадуеце аб гэтым! Даверце сябе Яму для даравання вашых грахоў – вы не будзеце расчараваны. Калі вы пажадаеце мець “правільныя адносіны” з Богам, тут прыведзена простая малітва. Помніце: гэтая малітва сама па сабе не здолее збавіць вас. Толькі давер Хрысту можа збавіць вас ад граха. Гэта малітва – толькі спосаб выказаць Богу вашу веру ў Яго і падзяку Яму за вашае збаўленне.
“Божа, я ведаю, што я зграшыў супраць Цябе і заслугоўваю пакарання. Але Ісус Хрыстос узяў на Сябе пакаранне, якое заслужыў я, каб праз веру ў Яго я мог быць збаўленым. Я адцураюся граха і даручаю сябе Табе, каб быць збаўленым. Дзякую Табе за Тваю цудоўную ласку і памілаванне – дарунак вечнага жыцця! Амін.”
Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.
English
Якая рэлігія з’яўляецца правільнай для мяне?