settings icon
share icon
Пытанне

Што такое малітва грэшніка?

Адказ


Малітва грэшніка – гэта малітва, у якой чалавек звяртаецца да Бога, усведамляючы сваю грахоўнасць і патрэбу ў Збаўцы. Абвяшчэнне малітвы грэшніка нічога не можа зрабіць само па сабе. Малітва грэшніка эфектыўная толькі ў тым выпадку, калі яна сапраўды адлюстроўвае тое, што чалавек ведае, разумее і чаму верыць у адносінах да сваёй грахоўнасці і патрэбы ў збаўленні.

Першым аспектам малітвы грэшніка з’яўляецца разуменне таго, што ўсе мы – грэшнікі. Рымлянаў 3:10 кажа: “...нікога няма справядлівага...” Біблія ясна апавядае пра тое, што мы ўсе зграшылі. Мы ўсе грэшнікі і маем патрэбу ў літасці і памілаванні ад Бога (Ціту 3:5-7). У выніку свайго граха мы заслугоўваем вечнае пакаранне (Мацвея 25:46). Малітва грэшніка – гэта маленне пра ласку замест суда. Гэта просьба пра літасць замест гнева.

Другі аспект малітвы грэшніка – гэта веданне таго, што Бог здзейсніў, каб ацаліць нас ад грахоўнасці. Бог стаў чалавекам, целам увасобіўшыся ў Ісусе Хрысце (Яна 1:1, 14). Ісус вучыў нас праўдзе Божай і пражыў дасканалым, бязгрэшным жыццём (Яна 8:46; 2-і да Карынфянаў 5:21). Ісус памёр на крыжы замест нас, узяўшы на Сябе пакаранне, якое заслугоўвалі мы (Рымлянаў 5:8). Ісус уваскрос з мёртвых, паказаўшы Сваю перамогу над грахом, смерцю і апраметнай (Каласянаў 2:15; 1-ы да Карынфянаў 15). Таму мы можам быць збаўлены дзякуючы толькі ласцы, толькі веры, толькі праз Госпада Ісуса Хрыста. У Эфесцаў 2:8 сказана: “Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар.”

Абвяшчэнне малітвы грэшніка – гэта толькі спосаб, каб расказаць Богу пра тое, што вы даручаеце сябе Ісусу Хрысту як вашаму Збаўцы. Няма “чароўных” словаў, якія прывядуць да збаўлення. Толькі вера ў тое, што Ісус памёр і ўваскрос, можа збавіць нас. Калі вы ўсведамляеце, што з’яўляецеся грэшнікам, які мае патрэбу ў збаўленні, вось малітва, з якой вы зможаце звярнуцца да Бога.

“Божа, я ведаю, што я грэшнік. Я ведаю, што я павінен панесці пакаранне як вынік сваіх грахоў. Але я даручаю сябе Ісусу Хрысту як свайму Збаўцы. Я веру, што Яго смерць і уваскрэсенне зрабілі магчымым памілаванне для мяне. Я веру ў Ісуса Хрыста як свайго адзінага Госпада і Збаўцу. Дзякую Табе, Госпадзе, за маё памілаванне і збаўленне! Амін.”

Ці прынялі вы рашэнне ў адносінах да Хрыста ў выніку таго, што вы прачыталі тут? Калі так, то, калі ласка, пстрыкніце па ссылцы “Я прыняў Хрыста сёння”, якая размешчана ніжэй.

English



Вяртанне на беларускамоўную дамашнюю старонку

Што такое малітва грэшніка?
Facebook icon Twitter icon Pinterest icon Email icon
© Copyright Got Questions Ministries