Пытанне
Што сцвярджае Біблія пра татуіроўку / пірсінг?
Адказ
Закон Старога Запавету загадваў ізраільцянам: “Дзеля памерлага не рабіце нарэзаў на целе вашым і не наколвайце на сябе знакаў. Я Госпад [Бог ваш]” (Лявіт 19:28). І, хоць сёння веруючыя не знаходзяцца пад законам Старога Запавету (Рымлянаў 10:4; Галатаў 3:23-25; Эфесянаў 2:15), той факт, што ў ім утрымліваецца загад не рабіць татуіровак, павінен прывесці нас да роздуму. У Новым Запавеце адносна таго, ці могуць веруючыя рабіць татуіроўкі, не кажацца нічога.
У адносінах да татуіровак і пірсінга добрым крытэрыем з’яўляецца пытанне: ці зможам мы шчыра, з чыстым сумленнем папрасіць Бога блаславіць гэта і выкарыстаць для Яго добрых мэтаў? “Дзеля таго ці вы ясцё, ці вы п’яцё, ці што іншае робіце, усё на хвалу Божую рабіце!” (1-ы да Карынфянаў 10:31). Тое, што Біблія не забараняе татуіроўку і пірсінг, не дае нам ніякіх падстаў лічыць, што Бог гэта ўхваляе.
Яшчэ адзін крытэрый – прыстойнасць. Біблія заклікае нас апранацца прыстойна (1-ы Цімафею 2:9). Адзін з аспектаў прыстойнага адзення – упэўненасць у тым, што ўсё, што павінна быць прыкрыта адзеннем, належным чынам прыкрыта. Аднак, асноўнае прызначэнне прыстойнага адзення – не прыцягваць да сябе ўвагі. Людзі, якія апранаюцца прыстойна, апранаюцца так, што яны не прыцягваюць да сябе ўвагі. Татуіроўкі і пірсінг, безумоўна, прыцягваюць увагу. У гэтым сэнсе, татуіроўкі і пірсінг не прыстойныя.
Істотны прынцып Пісання ў адносінсах пытанняў, пра якія ў Бібліі відавочна не кажацца, змяшчаецца ў наступным: калі існуе якое-небудзь сумненне ў тым, ці даспадобы Богу тое, чым вы займаецеся, тады лепш за ўсё не рабіць гэтага. “...Усё, што не па веры, грэх” (Рымлянаў 14:23). Мы павінны памятаць, што нашыя целы, як і нашыя душы, выкуплены і належаць Богу. І, хоць 1-ы да Карынфянаў не кажа прама пра татуіроўку ці пірсінг, тут нам даецца прынцып: “Ці ж не ведаеце, што цела вашае ёсць святыня Духа Святога, Які ў вас і Якога маеце ад Бога, ды што вы ўжо не свае? Вы ж здабытыя за вялікую цану. Дык хваліце Бога ў целе вашым”. Вырашаючы, як нам дзейнічаць і як нам распарадзіцца сваім целам, мы павінны кіравацца гэтай вялікай праўдай Божай. Калі нашыя целы належаць Богу, мы павінны быць упэўнены, што Ён нам дае Сваё яснае дазваленне на татуіроўку або пірсінг, перш чым памеціць імі свае целы.
English
Што сцвярджае Біблія пра татуіроўку / пірсінг?