Пытанне
Як я магу перамагчы грэх у маім хрысціянскім жыцці?
Адказ
Біблія апавядае пра наступныя сродкі, якія мы маем для таго, каб пераадолець нашую грахоўнасць:
(1) Святы Дух – Адзін з дарункаў, Якія Бог даў нам (Яго Царкве) дзеля таго, каб жыць пераможным хрысціянскім жыццём, гэта Святы Дух. Бог адрознівае справы цела і плады Духа, як напісана ў Галатаў 5:16-25. Гэты ўрывак заклікае нас хадзіць па Духу. Усе веруючыя ужо маюць Святога Духа, але гэты ўрывак папярэджвае нас, што нам трэба хадзіць па Духу, аддаючы сябе Яго кантролю. Гэта абазначае рашэнне ісці слядамі загадаў Святога Духа, а не цела.
Тое, што можа зрабіць Святы Дух у жыцці веруючага, бачна на прыкладзе жыцця Пятра, які перад напаўненнем Святым Духам тройчы адрокся ад Хрыста – і гэта пасля таго, як ён сказаў, што пойдзе за Хрыстом на смерць. Зрабіўшыся ж напоўненым, ён гаварыў юдэям у час Пяцідзесятніцы пра Збаўцу адкрыта і рашуча.
Хадзіць па Духу абазначае даць свабоду памкненням Святога Духа (“не пагашаць Духа”, як напісана ў 1-м да Фесаланікійцаў 5:19), і замест гэтага імкнуцца да таго, каб быць напоўненым Духам (Эфесянаў 5:18-21). Як чалавек напаўняецца Святым Духам? Перш за ўсё, гэта Божае выбранне, як гэта было і ў часы Старога Запавету. Ён выбіраў людзей і выкарыстоўваў асаблівыя выпадкі ў Старым Запавеце дзеля таго, каб натхніць абраных Ім людзей на здзяйсненне таго, чаго Ён жадаў (Роду 41:38; Зыходу 31:3; Лічбаў 24:2; 1-й Цароў 10:10 і г. д.). Я лічу, што ў Эфесянаў 5:18-21 і Каласянаў 3:16 утрымліваецца сведчанне таго, што Бог выбірае напоўніць тых, хто напаўняецца Божым Словам, пра што сведчыць той факт, што вынікі напаўнення, аб якіх гаворыцца ў гэтых вершах, падобныя. Такім чынам, гэта прыводзіць нас да нашай наступнай крыніцы.
(2) Слова Божае, Біблія – 2-і Цімафею 3:16, 17 кажа, што Бог падараваў нам Сваё Слова дзеля таго, каб падрыхтаваць нас да ўсякай добрай справы. 2-і да Цімафея 3:16, 17 кажа, што Бог падараваў нам Сваё Слова дзеля таго, каб падрыхтаваць нас да ўсякай добрай справы. Слова вучыць нас, як жыць і чаму верыць, яно паказвае нам, дзе мы выбіраем няправільны шлях, яно дапамагае нам вярнуцца на правільную дарогу і дапамагае на ёй заставацца. Як сказана ў Габрэяў 4:12, яно жывое і дзейснае, і здольна пранікнуць у нашыя сэрцы дзеля таго, каб выкараніць найглыбейшыя праблемы, якія не могуць быць пераадолены па-чалавечы. У псальме 118:9, 11, 15 і ў іншых вершах псаломапясняр апавядае пра ператвараючую сілу Яго Слова. Ісусу Навіну было сказана, што ключ да яго поспеха ў змаганні з ворагамі (па аналогіі з нашай духоўнай барацьбой) у тым, каб не забыць гэты сродак, але разважаць над ім днём і ўночы, каб выконваць яго. І ён так і рабіў, нават калі Бог загадаў яму не кіравацца законам ваеннай логікі, і гэта было ключом да яго перамогі ў змаганні за зямлю запаветную.
Мы адносімся да гэтага сродка, як да чагосьці звычайнага, прыдаючы яму сімвалічнае значэнне: носім Біблію ў царкву, зачытваем па ёй малітву ці чытаем па раздзелу ў дзень, але мы не імкнемся запамятаць яго, не разважаем над ім, не прыкладваем яго да нашага жыцця, не вызнаем грахоў, якія яно агаляе, не ўслаўляем Бога за тыя дарункі, якія, як кажа Біблія, Ён даў нам. У адносінах да Бібліі мы часта пакутуем ці адсутнасцю апетыта, ці пачуццём голаду. Мы ці зазнаем Слова роўна настолькі, каб падтрымліваць духоўнае жыццё, сілкуючыся ім толькі тады, калі мы ў царкве (але не насычаючыся ім дастаткова для таго, каб быць здаровымі і прыносячымі плён хрысціянамі), ці, харчуючыся часта, мы не разважаем над ім дастаткова доўга, каб атрымаць ад яго духоўную ежу.
Калі штодзённае ўдумлівае вывучэнне Божага Слова і запамінанне яго ў выпадку сустрэчы з словамі, якія кладзе вам на сэрца Дух Святы, яшчэ не зрабілася вашай звычкай, вельмі важна, каб вы пачалі рабіць так. Я таксама прапаную вам пачаць весці часопіс, можа быць, на камп’ютэры, калі вы друкуеце хутчэй, чым пішаце, або ў сшытку па вашаму выбару. Выпрацуйце прывычку не пакідаць Слова да таго часу, пакуль вы не запішаце тое, што вы здабылі для сябе пасля вывучэння. Я таксама часта запісваю малітвы, з якімі я звяртаюся да Бога, просячы Яго дапамагчы памяняцца ў тым, пра што Ён мне кажа. Біблія – гэта інструмент, які выкарыстоўвае Дух Святы, дзейнічаючы ў нашым жыцці і ў жыцці іншых людзей (Эфесянаў 6:7), – істотнейшая частка зброі, якую дае нам Бог дзеля таго, каб мы маглі весці духоўную барацьбу (Эфесянаў 6:12-18).
(3) Малітва – гэта яшчэ адзін неабходны сродак, які дае нам Бог. І гэты сродак таксама хрысціяне часта не выкарыстоўваюць у поўнай меры, а толькі вымаўляюць малітвы. У нас ёсць малітоўныя сходы, час малітвы і г. д., але ў нас няма такіх прыкладаў, якія былі ў ранняй царкве (Дзеі 3:1; 4:31; 6:4; 13:1-3 і г. д.). Павел не адзін раз кажа пра сваю малітву за тых, каму ён паслугаваў. Мы ж, калі мы ў адзіноце, не выкарыстоўваем гэты магутны сродак, які нам даступны. Бог даў нам цудоўныя абяцанні адносна малітвы (Мацвея 7:7-11; Лукі 18:1-8; Яна 6:23-27; 1-ы Яна 5:14, 15 і г. д.). І зноў Павел кажа пра малітву ва ўрыўку, у якім гаворыцца пра духоўную барацьбу (Эфесянаў 6:18).
Наколькі гэта істотна? Успомніце Пятра і тыя словы, якія сказаў яму Ісус у Гефсіманскім садзе. Ісус маліўся, а Пётр спаў. Ісус разбудзіў яго і сказаў: “Чувайце і маліцеся, каб не ўвайшлі вы ў спакусу: бо дух руплівы, а цела кволае” (Мацвея 26:41). Як і Пётр, вы хочаце рабіць тое, што правільна, але не знаходзіце сілы. Нам трэба рабіць згодна з Божым заклікам: працягваць шукаць, стукацца, прасіць... і Ён дасць нам сілы, у якіх мы маем патрэбу (Мацвея 7:7). Але нам патрэбна выкарыстоўваць гэты сродак у поўні, а не на словах.
Я не хачу сказаць, што малітва дзейнічае як па ўзмаху чароўнай палачкі. Зусім не. Бог – гэта Той, Хто прыводзіць у трымценне і выклікае глыбокую пашану. Малітва – гэта толькі прызнанне нашай асабістай абмежаванасці і Божай бязмежнай улады і звяртанне да Яго за сілай для таго, каб зрабіць тое, што Ён жадае (а не тое, што мы хочам зрабіць) (1-ы Яна 5:14, 15).
(4) Царква – яшчэ адзін, заключны сродак, які, зноў жа, мы схільны ігнараваць. Калі Ісус адпраўляў Сваіх вучняў, Ён паслаў іх па двое (Мацвея 10:1). Калі мы чытаем у Дзеях пра падарожжы місіянераў, мы бачым, што яны не адпраўляліся па аднаму, але па двое ці болей. Ісус сказаў, што дзе двое або трое сабраны ў імя Яго, там і Ён пасярод іх (Мацвея 18:20). Ён загадвае нам не пакідаць свайго сходу па звычаях некаторых, але выкарыстоўваць гэты час для заахвочвання іншых да любові і добрых спраў (Габрэяў 10:24, 25). Ён кажа нам, каб мы вызнавалі нашыя грахі сябра перад сябрам (Якава 5:16). У старазапаветных кнігах мудрасці нам сказана, што, падобна да таго як жалеза вострыць жалеза, так чалавек робіць больш вострым погляд сябра свайго (Выслоўі 27:17), “і шнур трайны хутка не разарвецца”, г. зн. у колькасці ёсць сіла (Эклез. 4:11, 12).
Я ведаю некаторых людзей, братоў і сясцёр у Хрысце, якія ва ўзаемаадносінах, па тэлефону ці тварам да твару, дзеляцца вопытам свайго хрысціянскага жыцця, вопытам духоўнай барацьбы і г. д., просяць маліцца адзін за аднаго, дзеляцца адзін з адным тым, як яны выкарыстоўваюць Слова Божае у сваіх адносінах і г. д.
Іншы раз змены адбываюцца хутка. Калі-нікалі, у іншых вобласцях, яны адбываюцца больш павольна. Але Бог абяцаў нам, што, па меры таго, як мы выкарыстоўваем Яго сродкі, Ён БУДЗЕ праводзіць змены у нашым жыцці. Не спыняйцеся ў пазнанні Яго вернасці Сваім абяцанням!
English
Як я магу перамагчы грэх у маім хрысціянскім жыцці?