Пытанне
Ці павінны жанчыны несці служэнне пастыраў / прапаведніц? Што апавядае Біблія пра жанчын у служэнні?
Адказ
Магчыма, сёння няма іншага пытання, якое б так актыўна абмяркоўвалася ў цэрквах, як пытанне пра тое, ці маюць права жанчыны несці служэнне пастыраў і прапаведніц. Як вынік, вельмі важна не разглядваць гэтае пытанне у плоскасці процістаяння мужчын і жанчын. Ёсць жанчыны, якія лічаць, што жанчыны не павінны несці пастырскае служэнне і што Біблія накладвае абмежаванні на служэнне жанчын, і ёсць мужчыны, якія лічаць, што жанчыны могуць прапаведваць і што няма ніякіх абмежаванняў для жаночага служэння. Гэта не пытанне шавінізма ці дыскрымінацыі. Гэта пытанне інтэрпрэтацыі Бібліі.
1-ы Цімафею 2:11, 12 кажа: “Жанчына няхай вучыцца ў ціхасці, з поўнай пакорлівасцю. Не дазваляю жанчыне навучаць або панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасці”. Гэта вынік таго, як было створана чалавецтва (1-ы Цімафею 2:13), і таго, як грэх увайшоў у свет (2-і Цімафею 2:14). Праз Апостала Паўла Бог не дае жанчыне дазвалення на служэнне і на ролю духоўнага аўтарытэта ў адносінах да мужчыны. Сюды ж адносіцца і служэнне жанчыны як пастыра, што, безумоўна, змяшчае ў сабе і прапаведванне, і навучэнне, і падразумявае духоўную ўладу і аўтарытэт у адносінах да мужчын.
Існуе многа “пярэчанняў” такому погляду на служэнне жанчын як пастараў. Распаўсюджаны пункт гледжання такі: Павел абмяжоўваў жанчын у служэнні таму, што ў першым стагоддзі жанчыны, як правіла, былі неадукаванымі. Аднак у 1-м Цімафею 2:11-14 нідзе не кажацца пра адукаванасць. Калі б адукаванасць была крытэрыем годнасці да служэння, то большасць вучняў Хрыста былі б нягоднымі для служэння. Другі распаўсюджаны пункт гледжання зводзіцца да таго, што Павел даў абмежаванні, якія тычыліся толькі жанчын Эфеса (1-ы ліст Цімафею быў адрасаваны да Цімафея, які з’яўляўся пастарам эфескай царквы). Горад Эфес быў вядомы сваім храмам Артэміды/Дыяны, лжэбагіні грэка-рымскага пантэона. Рытуаламі пакланення ёй кіравалі жанчыны. Аднак у кнізе 1-ы ліст Цімафею Артэміда нідзе не ўзгадваецца, і Павел нідзе не кажа пра культ пакланення Артэмідзе як пра прычыну для абмежаванняў, дадзеных у 1-м Цімафею 2:11, 12.
Трэцяе шырока распаўсюджанае пярэчанне інтэрпрэтуе словы Паўла, як тыя, што адносяцца толькі да мужоў і жонак. Грэчаскія словы ў 1-м Цімафею маглі называць мужоў і жонак. Аднак галоўнае значэнне гэтых слоў – мужчына і жанчына. Больш таго, тыя ж самыя грэчаскія словы выкарыстоўвюцца ў вершах 8-10. Хіба толькі мужы заклікаюцца ўздымаць у малітве чыстыя рукі без гнева і сумнення (верш 8)? Хіба толькі да жонак звернуты словы пра прыстойнае адзенне, добрыя справы і прысвячэнне пабожнасці (вершы 9, 10)? Безумоўна, не. Вершы 8-10 ясным спосабам адносяцца да мужчын і жанчын наогул, а не толькі да мужоў і жонак. У кантэксце няма нічога, што паказвала б, што вершы 11-14 адносяцца толькі да мужоў і жонак.
Існуе яшчэ адно распаўсюджанае пярэчанне, і яно звязана з жанчынамі Бібліі, якія былі лідэрамі: Мірыям, Дэбора, Гулда, Прысцыла, Фэба і г.д. – жанчыны, якія займалі кіруючыя пазіцыі ў Бібліі. Дэбора была адзінай жанчынай-суддзёй сярод 13 мужчын. Што датычыць Гулды, яна была адзінай прарочыцай такога роду сярод дзесяткаў прарокаў-мужчын, якія ўспамінаюцца ў Бібліі. Мірыям мела адносіны да кіраўніцкага служэння толькі таму, што з’яўлялася сястрой Майсея і Аарона. Дзве найбольш вядомыя жанчыны часоў Цароў – Аталія і Езабэль – наўрад ці з’яўляліся прыкладамі пабожнага жаночага служэння.
У кнізе Дзеяў, раздзел 18, Прысцыла і Аквіла прадстаўлены, як верныя служыцелі Хрыста. Імя Прысцылы ўспамінаецца першым, магчыма, паказваючы, што яна была больш “аўтарытэтнай”, чым яе муж. Аднак нідзе не кажацца пра тое, што Прысыла несла служэнне, якое пярэчыла б патрабаванням, што выкладзены ў 1-м Цімафею 2:11-14. Прысцыла і Аквіла прывялі ў свой дом Апалоса, і яны абодва працавалі з ім, больш дакладна тлумачачы Слова Божае (Дзеі 18:26).
У Рымлянаў 16:1, нават калі лічыць, што Фэба была “дыяканісай”, а не “служкай”, гэта не абазначае, што Фэба настаўнічала ў царкве. “Здольнасць вучыць” – гэта тое, што неабходна для служэння старэйшых, а не дыяканаў (1-ы Цімафею 3:1-3; Ціту 1:6-9). Старэйшы/ епіскап/ дыякан павінен быць “муж аднае жонкі”, той, хто “мае веруючых дзяцей, не вінавачаных у распусце або непаслухмянасці”, і маючы добрае сведчанне ад тых, што навокал. Акрамя таго, у 1-м Цімафею 3:1-13 і Ціту 1:6-9 у адносінах да старэйшых/ епіскапаў/дыяканаў выкарыстоўваюцца выключна мужчынскія займеннікі.
У 1-м Цімафею 2:11-14 “прычына” выражана зусім ясна. Верш 13 пачынаецца са слова “бо”, і далей растлумачваецца прычына таго, пра што Павел гаворыць у вершах 11, 12. Чаму жанчыне не дазволена вучыць і панаваць над мужчынам? Таму што “...Адам быў першым створаны, а потым Ева; і не Адам даўся звесціся, а жанчына была зведзена і спракудзілася”. Гэта і ёсць прычына. Спачатку Бог стварыў Адама, а затым стварыў Еву як “памочніцу” для Адама. Такі парадак стварэння мае ўніверсальнае прымяненне для людзей у сям’і (Эфесянаў 5:22, 23) і ў царкве. Той факт, што Ева спакусілася, таксама разглядаецца як прычына таго, чаму жанчынам не дазволена несці служэнне пастыраў, ці мець духоўную ўладу над мужчынамі. Гэта прыводзіць некаторых да высновы, што жанчыны не павінны вучыць таму, што яны ў большай меры схільны спакусіцца. Гэта канцэпцыя спрэчная... аднак калі жанчыны больш лёгка ўпадаюць у зман, то тады навошта дазваляць ім вучыць дзяцей (якіх лёгка ўвесці ў зман) ці іншых жанчын (якія, як мяркуецца, у большай ступені схільны да таго, каб быць падманутымі)? Прыведзены тэкст пра гэта не кажа. Жанчынам не дазволена вучыць ці мець духоўную ўладу над мужчынамі таму, што Ева ўпала ў спакушэнне. І ў выніку Бог даў уладу вучыць у царкве мужчыне.
Жанчынам уласцівы адметныя дары гасціннасці, міласэрнасці, настаўніцтва і аказвання дапамогі. У царкве жанчын не агранічваюць у малітве або прароцтве (1-ы да Карынфянаў 11:5), а толькі ў тым, каб мець духоўную ўладу над мужчынамі. Біблія нідзе не кажа пра абмежаванне жанчын у праяўленні дароў Духа Святога (1-ы да Карынфянаў 12). Жанчыны, як і мужчыны, заклікаюцца да служэння іншым, да праяўлення пладоў Духа (Галатаў 5:22, 23) і для абвяшчэння Евангелля няверуючым (Мацвея 28:18-20; Дзеі 1:8; 1-ы Пятра 3:15).
Бог загадаў, каб толькі мужчыны неслі служэнне, якое звязана з духоўным аўтарытэтам настаўнічаства ў царкве. Гэта не таму, што як настаўнікі мужчыны абавязкова лепшыя, або што жанчыны ніжэй па ўзроўню ці менш разумныя (справа не ў гэтым!). Проста менавіта такім спосабам Бог задумаў уладкаванне царквы. Мужчынам належыць з’яўляць прыклад духоўнага кіраўніцтва – праз сваё жыццё, праз свае словы. Жанчыны ж павінны іграць ролю, якая ў меншай меры вылучае іх значнасць. Жанчыны заклікаюцца вучыць іншых жанчын (Ціту 2:3-5). Біблія таксама не абмяжоўвае жанчын у адносінах навучання дзяцей. Адзінае, у чым для жанчын пакладзены абмежаванні, – вучыць мужчын ці мець над імі духоўны аўтарытэт. Лагічна, што гэта датычыць служэння жанчын як пастыраў/прапаведнікаў. Гэта не робіць менш значным служэнне жанчын, але факусіруе іх на служэнні тымі дарамі, якімі абдараваў іх Госпад.
English
Ці павінны жанчыны несці служэнне пастыраў / прапаведніц? Што апавядае Біблія пра жанчын у служэнні?